wd wp Пошук:

Уладзімір Ігаравіч Ігнацік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнацік. Уладзімір Ігаравіч Ігнацік (14 ліпеня 1990, Мінск, Беларусь) — беларускі прафесійны тэнісіст. У чэрвені 2007 года стаў лідарам юніёрскага сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2007 сярод юніёраў і фіналу Уімблдану 2007 сярод юніёраў.

Выступае за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса.

Кар’ера

У 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай планеты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў сярэбраным прызёрам Уімблданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у 2008 стаў 431-м.

У 2008 годзе Уладзімір Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швейцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У маі 2009 года ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.

У чэрвені 2009 Уладзімір Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс[en] у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сербіі, пасля перамогшы ў польскім, турэцкім і іспанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах[en]. У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрсі і Іакагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіа. Год скончыў на 192-й пазіцыі.

У 2010 годзе Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоу.

Зноскі

  1. 1 2 ATP website

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Францыі па тэнісе сярод юніёраў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэнісісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных