wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Кулішаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулішаў. Уладзімір Іванавіч Кулішаў (24 красавіка 1931, в. Слабада, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць  — 1 красавіка 1998) — беларускі акцёр.

Біяграфія

У 1954 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у драматычных тэатрах Расіі, Казахстана, Беларусі, у тым ліку у Гомельскім абласным (1954—1957) і Брэсцкім тэатры драмы і музыкі (з 1960).

У вобразах сучаснікаў выкарыстоўваў прыёмы псіхалагічнага рэалізму, сцэнічныя характары вызначаліся інтэлігентнасцю, глыбінёй, шматпланавасцю. Стварыў шэраг вобразаў у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Лявон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Мікола, Сербаноўскі («Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Даніла Антонавіч, Дораш, Зоммер («Калі можаш, прабач», «Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка), Джэнтльмен («Лаліта» Э. Олбі) і інш[1].

Зноскі

  1. Кулішаў Уладзімір Іванавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»