wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі

Уладзімір Іванавіч Друцкі-Пуцяціч-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).

З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання[1].

Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая, 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч[2]. З чаго вынікае, што кн. Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у т.л. родным дзядзькам кн. Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500)[3]. Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю кн. Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў[1]. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней»[1]. Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах[1].

Жанаты з кн. Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Wolff, 1895, с. 137
  2. Рыбчонак, 2018, с. 36
  3. Рыбчонак, 2018, с. 37

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1540-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Друцкія-Горскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Друцкія-Горскія