wd wp Пошук:

Украінскі ляўкой

Украінскі ляўкой — селекцыйная парода котак, у аснову якой закладзены дзве прыродныя мутацыі: бясшэрсных і віславухіх: Hrbd і Fd. Гэта голая віславухая кошка сярэдняга памеру з доўгім гнуткім мускулістым целам прамавугольнай формы, мяккая і гарачая навобмацак, з складчатой скурай. Характэрнай рысай украінскіх ляўкояў з’яўляецца доўгая, плоская (dogface appearance), вуглаватая з вялікімі і не занадта адкрытымі міндалепадобнымі вачыма галава. Кошкі гэтай пароды маюць выразны палавы дымарфізм. Ляўкоі энергічныя, кантактныя і таварыскія.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Голыя пароды катоў
Катэгорыя·Пароды катоў з Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Эксперыментальныя пароды катоў
Катэгорыя·Пароды катоў
Катэгорыя·Пароды катоў з выгнутымі вушамі