wd wp Пошук:

Тэхнафэнтэзі

Тэхнафэнтэзі — паджанр мастацкай літаратуры, жывапісу, камп’ютарных гульняў, які мадэлюе сусвет, дзе суседнічаюць магія і тэхналогія. Яны могуць быць прадстаўленыя дзвюма альтэрнатыўнымі цывілізацыямі, часта варожымі адна адной (Пола Волскі, «Вялікі Эліпс», камп’ютарная гульня «Arcanum»), альбо на ўзбраенні адной і той жа цывілізацыі (Майкл Суэнвік, «Дачка жалезнага дракона»). Іншыя прадстаўнікі жанру: Аляксей Глушаноўскі («Шлях Дэмана»), Уэн Спэнсэр («Тынкер»), Генры Сміт («Кэр Кабал») і інш. Сярод камп’ютарных гульняў — «ТехноМагия», «ShadowRun Returns».

Кірункі тэхнафэнтэзі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паджанры фэнтэзі