Тэхаскія рэйнджэры — паліцэйскае падраздзяленне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне.
Тэхаскія рэйнджэры займаюцца раскрыццём розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхаса, адшукваюць уцекачоў.
Першае падраздзяленне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арганізавана ў 1835 годзе.
З 1935 года падраздзяленне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаванняў па штаце Тэхас.
Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях з гісторыі Тэхасу і былі задзейнічаны ў некаторых вядомых крымінальных справах, — такіх, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Клайда.
Колькасць асабовага складу на 2009 год — 144 афіцэра.
Чыннікі смерці тэхаскіх рэйнджэраў наступныя:
Чыннік | Колькасць |
---|---|
Стрэл | |
Напад | |
Хвароба | |
Выпадковы стрэл | |
Збіта цягніком | |
Выпадковасць | |
Аўтамабільная аварыя | |
Раненне | |
Збіта транспартным сродкам |