wd wp Пошук:

Тэтрод

Тэтродэлектронная лямпа з чатырма электродамі — катодам, анодам, кіруючай і экраніруючай сеткамі. Распрацаваны ў 1919 г. нямецкім вучоным В. Шоткі.

Тэтрод па сутнасці з’яўляецца ўдасканаленнем трыёда. Першая сетка, размешчаная каля катода, з’яўляецца кіруючай. Другая сетка змяшчаецца паміж першай сеткай і анодам. У выніку яе экраніруючага дзеяння значна змяншаецца прахадная ёмістасць (прыкладна ў 100 разоў[1]) і павялічваецца (прыкладна ў 10 разоў[1]) каэфіцыент узмацнення. На экраніруючую сетку падаецца дадатнае напружанне, роўнае аноднаму або меншае за яго.

Прамянёвыя тэтроды 6П3С (СССР) і 6L6 (ГДР)

Недахоп тэтрода

Электроны, трапіўшыя на анод, выбіваюць з яго другасныя электроны. Трапляючы на экраніруючую сетку, гэтыя электроны прыводзяць да павелічэння яе току і змяншэнню току анода. Гэтая з’ява носіць назву дынатронны эфект. З мэтай яго прадухілення паміж анодам і экраніруючай сеткай змяшчаюць дадатковы электрод, факусіруючы электроны ў пучкі («промні»). У выніку гэтага паміж анодам і экраніруючай сеткай утвараецца патэнцыяльны бар’ер, перашкаджаючы другасным электронам трапляць на сетку. Такая электронная лямпа мае назву прамянёвы тэтрод.

Зноскі

  1. 1 2 Тетрод (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электронныя лямпы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum