wd wp Пошук:

Тэлевежа Гуанчжоў

Тэлевежа Гуанчжоў — самая высокая тэлевежа ў свеце. Пабудавана ў 2005—2009 гадах кампаніяй ARUP да Азіяцкіх Гульняў 2010 года. Вышыня тэлевежы складае 610 метраў. Да вышыні 450 метраў вежа ўзведзена ў выглядзе камбінацыі гіпербалоіднай апорнай сеткавай абалонкі і цэнтральнага ядра. Сеткавая абалонка вежы выканана са стальных труб вялікага дыяметра. Вежу завяршае стальны шпіль вышынёй 160 метраў. Вежа прызначана для трансляцыі ТБ-і радыё-сігналаў, а таксама для агляду панарамы Гуанчжоў і разлічана на прыём 10 000 турыстаў у дзень.

Зноскі

  1. Emporis Building Directory Праверана 13 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Кітая
Катэгорыя·Гіпербалоідныя канструкцыі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Апорныя сеткаватыя абалонкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэлевежы
Катэгорыя·Гуанчжоу