Тэлебарометр — праграма аб надвор’і ў Беларусі ў прыватнасці і аб клімаце на планеце ў цэлым. Меркаванні і каментарыі, даследаванні і прагнозы метэаролагаў і эколагаў, астролагаў і астраномаў, псіхолагаў і арнітолагаў на самыя актуальныя тэмы: глабальнае пацяпленне, азонавыя дзіркі, тэмпературныя рэкорды і антырэкорды, прыродныя анамаліі, магнітныя палі, экасістэмы.[2]
Вядучы праграмы Дзмітрый Карась запрашае пагаварыць аб надвор’і за кубкам кавы гасцей творчых прафесій: артыстаў эстрады, кіно і тэлебачання, спартыўных каментатараў і спартсменаў, мастакоў і літаратараў і проста цікавых людзей, якім не ўсё роўна, што адбываецца з надвор’ем у іх у жыцці, у краіне і на планеце.[2]