wd wp Пошук:

Тэйн Сейн

Тэйн Сейн (бірм.: သိန်းစိန်; [θéiɴ sèiɴ]; нар. 20 красавіка 1945, К’ён-Ку, Бірма) — прэзідэнт М’янмы з 30 сакавіка 2011 года; прэм’ер-міністр у 2007-11. Генерал арміі.

Падчас кіравання ваеннай хунты (Дзяржаўны савет міру і развіцця) быў генералам, у 2007 годзе выконваў абавязкі падчас лячэння прэм’ер-міністра Со Віна, а пасля яго смерці быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам (24 кастрычніка 2007). На парламенцкіх выбарах 2010 года, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасцью ў якасці дэмакратычных, партыя Аб’яднанне салідарнасці і развіцця пад яго кіраўніцтвам атрымала большасць месцаў у парламенце. 4 лютага 2011 года парламент М’янмы абраў яго прэзідэнтам краіны[3]. Афіцыйна Тэйн Сейн пачаў працу 30 сакавіка.

Зноскі

  1. http://global.britannica.com/biography/Thein-Sein
  2. Thein Sein // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лукашэнка павіншаваў Тэйн Сейна з абраннем на пасаду прэзідэнта М’янмы, Наша ніва (08.02.2011)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Постаці М’янмы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў М’янме
Катэгорыя·Асобы