Тэафіла Стывенсан Лоўрэнс (ісп.: Teófilo Stevenson Lawrence; 29 сакавіка 1952 года, Пуэрта-Падрэ, Лас-Тунас, Куба) — кубінскі баксёр-аматар, шматразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету сярод аматараў. Адзін з трох трохразовых алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе (акрамя яго - венгр Ласла Пап і кубінец Фелікс Савон).