wd wp Пошук:

Тыніс Кінт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кінт. Тыніс Кінт (эст.: Tõnis Kint; 1896, в. Паасіяхэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер воласць Суўрэ-Яані, павет Вільяндзімаа, Эстонія) — 1991) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта ў 19601962 і 19631970 гадах, Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую школу навук у Тарту. З 1916 года навучаўся на будаўнічым факультэце Рыжскага палітэхнікума, быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе быў прызваны ў рускую армію, у 1917 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Царыцыне. З 1917 па 1918 год служыў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, ваяваў на Украінскім фронце. У 1918 годзе вярнуўся ў Рыгу, паступіў на сельскагаспадарчае аддзяленне Балтыйскага тэхнічнага ўніверсітэта, адкрытага ў Рызе ў нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй.

У тым жа годзе ўступіў у сфарміраваны другі полк эстонскай арміі. У 1918—1920 гг. удзельнічаў у вайне за незалежнасць Эстоніі, быў камандзірам атрада кулямётчыкаў, у канцы вайны ў чыне лейтэнанта выконваў абавязкі камандзіра бронецягніка.

Дэмабілізаваўшыся, навучаўся ў Капенгагене. У 1924 годзе скончыў сельскагаспадарчае і ветэрынарнае аддзяленні Капенгагенскага сельгасуніверсітэта. У 1925 годзе здзейсніў паездку па скандынаўскіх краінах. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы, браў удзел у палітычнай дзейнасці.

У 1938—1940 гг. быў членам Рыйгікогу, старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы. Пасля далучэння Прыбалтыкі да СССР пазбег дэпартацыі ў працоўныя лагеры. У час нямецкай акупацыі працаваў у камунальным аддзеле адміністрацыі рынкаў, быў звольнены з прычыны рознагалоссяў з акупацыйнымі ўладамі. Пазней пасяліўся на ферме бацькі ў Паасіяхэ. У верасні 1944 года яму ўдалося бегчы ад Чырвонай Арміі ў Швецыю, дзе ён працаваў у сельскагаспадарчай акадэміі і стаў ганаровым старшынёй Асацыяцыі эстонскіх фермераў і старшынёй Народнай партыі Эстоніі.

У 1953—1963 гады займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і выконваючага абавязкі міністра абароны ва ўрадзе Эстоніі ў выгнанні, у 19601962 і 19631970 гг. — Прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта.

Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).

Памёр у паўночнай Швецыі і быў пахаваны ў Стакгольме. 17 жніўня 2013 года быў перапахаваны на Талінскіх лясных могілках.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Прэзідэнты Эстоніі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Міністры абароны Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Аграномы Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
Катэгорыя·Члены Рыйгікогу
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны