wd wp Пошук:

Тынгвадлаватн

Тынгвадлаватн (ісл.: Þingvallavatn) — возера на паўднёвым захадзе Ісландыі, самае буйное, натуральнае возера на востраве, плошча люстра 84 км². Найбольшая глыбіня — 114 м. На паўночным беразе возера быў заснаваны Ісландскі парламент Альтынг у 930 годзе.

Возера з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тынгвелір. Астравы на возеры маюць вулканічнае паходжанне. Расколіны вакол возера паказваюць, што ў гэтым месцы тэктанічныя пліты Еўропы і Амерыкі супрацьстаяць адна адной. Адзіная рэчка, што выцякае з возера Тынгвадлаватн — Сог.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Ісландыі