wd wp Пошук:

Тымгад

35°29′06″ пн. ш. 6°28′07″ у. д. HGЯO

Тымгад ці Тамугадзі (араб. ‎‎, лац.: Thamugadi) — старажытнарымскі горад у Паўночнай Афрыцы, знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Алжыра ў 35 км на ўсход ад горада Батна. У 1982 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Калонія Марцыяна Ульпія Траяна Тамугадзі (лац.: Colonia Marciana Ulpia Traiana Thamugadi) была заснавана як рымская ваенная калонія пры імператары Траяне каля 100 года н. э. ex nihilo (на пустым месцы) і была названа ў гонар родзічаў Траяна — маці Марцыі, старэйшай сястры Ульпіі Марцыяны і бацькі — консула Марка Ульпія Траяна Старэйшага (лац.: Marcus ulpius Traianus Maior). Калонія, якая знаходзілась у перадгор’ях Арэса — горнага масіва Атласкіх гор[1], павінна была засцерагчы прыбярэжныя раёны ад набегаў берберскіх качэўнікаў.

Рымская арка Траяна ў Тымгадзе (фота канца XIX стагоддзя

Быў першапачаткова заселены ветэранамі-удзельнікамі Парфянскай кампаніі Траяна, якія атрымалі зялю ў наваколлях. Першапачаткова спланаваны з разліка на 15 тысяч чалавек, горад з цягам часу разросся і выйшаў за межы рэгулярнай сетачнай забудовы.

Руіны Тымгада — адзін з найбольш добра захаваўшыхся прыкладаў рымскага горада, спраектаванага пад перпендыкулярную забудову у адпаведнасці з рымскімі традыцыямі гарадской планіроўкі. Сярод будынкаў, якія захаваліся — тэатр, тэрмы, трыумфальная арка.

Зноскі

  1. Старажытны горад Тымгад. UNESCO/NHK.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Рымскія калоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Алжыры
Катэгорыя·Колішнія гарады Афрыкі