wd wp Пошук:

Тучкоў мост

Тучкоў мост — развадны мост цераз Малую Няву ў Санкт-Пецярбургу, злучае паміж сабой Васільеўскі і Петраградскі астравы. Мост злучае Вялікі праспект Петраградскай стараны з Кадэцкім і Першай лініяй Васільеўскага вострава. Праз мост праходзяць маршруты руху ўсіх відаў наземнага грамадскага транспарту.

Побач з мостам размешчаны Князь-Уладзімірскі сабор, Тучкоў буян, стадыён «Пятроўскі», палац спорту «Юбілейны», Кацярынінская царква. Да маста плануецца падвесці «Набярэжную Еўропы».

Вышэй па цячэнні знаходзіцца Біржавы мост, ніжэй — мост Бетанкура.

Бліжэйшая станцыя метро — «Спартыўная». 27 мая 2015 года быў адкрыты другі выхад са станцыі метро, ​​размешчаны на набярэжнай Макарава ля ўезду на мост.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Малую Няву
Катэгорыя·Развадныя масты Санкт-Пецярбурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96