wd wp Пошук:

Тунгавы алей

Ту́нгавы але́й — тлусты высыхальны алей з насення тунгу.

Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжавага колеру з непрыемным пахам. Шчыльнасць 940 кг/м³. Паказчык праламлення 1,51—1,52. Раствараецца ў арганічных растваральніках, за выключэннем метанолу і этанолу. Утрымлівае значную колькасць гліцэрыдаў ненасычаных кіслот. Цвярдзее пры тэмпературы ад -17 да -21 °C. Таксічны.

Тунгавы алей выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці алкідных смол, алейных лакаў і фарбаў, цыраты, лінолеуму. У гумавай прамысловасці ў якасці пластыфікатара.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Алеі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum