wd wp Пошук:

Трыёдтыранін

Структура трыёдтыраніну C15H12I3NO4

Трыёдтыранін, 3,5,3’-трыёдтыранін — біялагічна актыўная форма тырэоідных гармонаў шчытападобнай залозы.

Ад 1/3 да 1/5 агульнай колькасці тырэоідных гармонаў, якія вырабляюцца шчытападобнай залозай, паступае ў кроў адразу ў форме трыёдтыраніну. Астатнія 2/3—4/5 паступаюць у кроў у форме біялагічна малаактыўнага тыраксіну, які з’яўляецца фактычна прагармонам. Але ў перыферычных тканках тыраксін пры дапамозе металаферменту селен-залежнай монадэёдыназы падвяргаецца дэёдаванню і канвертуецца ў трыёдтыранін.

Трыёдтыранін атрымліваюць метадам хімічнага сінтэзу. У медыцыне выкарыстоўваецца ў выглядзе гідрахларыду або натрыевай солі[1].

Зноскі

  1. Лиотиронин (Liothyronine): инструкция, применение и формула (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гармоны шчытападобнай залозы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Ёдаваныя вытворныя тыразіну
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вось гіпаталамус-гіпофіз-шчытападобная залоза