wd wp Пошук:

Трыхоніс

Трыхоніс, або Трыханіда — найбуйнейшае возера Грэцыі. Знаходзіцца ў Этоліі і Акарнаніі. Плошча паверхні 98,6 квадратных кіламетраў, максімальная даўжыня 19 км, максімальная глыбіня 58 м. Па берагах возера размешчаны лясы з таполяў і алеандраў. У возеры назіраецца вялікая біялагічная разнастайнасць: больш за 200 відаў птушак, 50 з якіх лічацца рэдкімі. У возеры рэдкая рыба — Νανογωβιός, якая водзіцца толькі тут. Гэта дробная рыба, якая мае даўжыню каля пяці сантыметраў, і жыве паблізу пляжу. Вакол возера маюцца невялікія паселішчы. Адным з іх з’яўляецца вёска Піргас, вядомая сваімі курортамі і апельсінамі.

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Грэцыі