Трыхаграмы (Trichogrammatidae) — сямейства паразітычных наезнікаў надсямейства Chalcidoidea падатрада Apocrita атрада Перапончатакрылыя насякомыя. Памеры мікраскапічныя, большасць відаў менш за 1 мм (0,3—1,2 мм). Крылы з моцна редукаваным жылкаваннем.
Паразіты-яйцаеды лускакрылых, жукоў і інш Некаторыя віды здольныя паразітаваць на водных насякомых. Сярод іх у Еўропе выяўленыя 2 віды Trichogrammatidae: Prestwichia aquatica (паразітуюць на клапах і жуках) і Prestwichia solitaria (паразітуюць на жуках і стракозах). Яны цалкам адаптаваныя да жыцця ў вадзе і паміраюць без яе на адкрытым паветры. Некаторыя здольныя плаваць пад вадой з дапамогай ног (Prestwichia)[1].
Гаплоідны набор храмасом n = 5[2].
83 рода і 833 відаў (Noyes, 2001). У 2015 годзе з эацэнаваго балтыйскага бурштыну былі апісаны 4 выкапневых віда: Mirufens illusionis, Palaeogramma eos, Pterandrophysalis plasmans і Szelenyia terebrae[3].