wd wp Пошук:

Трыдакны

Трыдакны (Tridacna) — род буйных марскіх двухстворкавых малюскаў, якія жывуць у тропіках.

Апісанне

Распаўсюджаны ў Ціхім акіяне від гіганцкая трыдакна (Tridacna gigas) мае ракавіну, даўжыня якой часам дасягае 1,2 метраў. Вага дасягае 250 кілаграм.

У тканках жывуць зааксантэлы, якія існуюць за кошт фотасінтэзу і кормяць малюска. Малюск пераварвае і частку саміх водарасцей прама ў тканках (кішэчнік недаразвіты). Фільтратары. Гермафрадыты. Аб’екты промыслу, мяса выкарыстоўваецца ў ежу, ракавіна — як будаўнічы матэрыял, на ўпрыгожанні, побытавыя вырабы.

Зноскі

  1. Род Трыдакны у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Двухстворкавыя