wd wp Пошук:

Трыдакна гіганцкая

Гіганцкая трыдакна[1] (Tridacna gigas) — буйны від марскіх двухстворкавых малюскаў, які жыве ў рыфах Ціхага і Індыйскага акіянаў.

Даўжыня ракавіны можа дасягаць да 1,2 м, а маса буйных асобнікаў можа перавышаць 200 кг[2]. Працягласць жыцця часта перавышае 100 гадоў.

Гіганцкая трыдакна з’яўляецца тыповым фільтратарам, які атрымлівае ежу з аднаклетачных водарасцей і мікраарганізмаў, якія нясе ў сабе вада.

Можа вырабляць жэмчуг, памеры якога часта ўражваюць, але ён не мае ювелірнай каштоўнасці. Найбуйнейшая, дакументальна пацверджаная жамчужына мела даўжыню 24 см, шырыню 14 см, вышыню 15 см і вагу 6,4 кг (жамчужына Лаа-Цзы)[3].

У 1956 годзе на востраве Ісігакі (Японія) быў знойдзены малюск даўжынёй 1,15 м і вагой 333 кг[4]. Гэта быў самы вялікі малюск на Зямлі, згодна з Кнігай рэкордаў Гінеса.

Зноскі

  1. Трыдакна гіганцкая ў арт. Трыдакна /Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  2. Giant Clam Tridacna gigas
  3. Cobb, W. D. 1939. The Pearl of Allah. Natural History, 44(4): 197-202
  4. Knop, Daniel. Giant clams a comprehensive guide to the identification and care of Tridacnid clams. Ettlingen: Dähne Verlag, 1996, ISBN 3921684234
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Двухстворкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта