Трухляк плоскі[1] (Pytho depressus) — від трухлякоў.
Жук даўжынёй 7,5-16 мм, мае чорна-сінюю афарбоўку. Надкрылле часам зеленаватае, фіялетавае або радзей - бурае, з металічным водбліскам. Вусікі і ногі рудыя. Верхняя губа ў тры разы шырэйшая за даўжыню, з адсечаным пярэднім краем. Аснова надкрылля рытвінкаваная.
Лічынка ў даўжыню дасягае 18-30 мм.
Жыве ў лясной зоне.