Траццяко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ёдкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Траццякоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Ганчарскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі, з Дакудаўскага сельсавета — вёскі Боркі і Скаменны Бор, у склад Дубровенскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца[1]. З цягам часу цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Ёдкі. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 3943 чалавекі[3], з іх 49,1 % — беларусы, 41,2 % — палякі, 7,2 % — рускія[4].