Траско́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Траскоўшчына.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Траскоўшчынскі (Траскоўскі) сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Гаранскага сельсавета[1].