wd wp Пошук:

Трайфл

Трайфл — страва англійскай кухні, дэсерт з бісквітнага цеста (часта змочанага херасам ці віном) з заварным крэмам (часта зацвярдзелым), фруктовым сокам або жэле і ўзбітымі вяршкамі. Пералічаныя інгрэдыенты, як правіла, размешчаны ў трайфле папластова.

У самым раннім захаваным рэцэпце трайфла, датаваным 1596 годам, ён уяўляе сабой густы крэм, запраўлены цукрам, імбірам і ружовай вадой[1]. У рэцэпце, апублікаваным праз шэсцьдзесят гадоў, у лік інгрэдыентаў дададзеныя яйкі, а сам крэм прадпісваецца змяшчаць на цеста, змочанае алкаголем[2][3]. Самыя раннія згадкі пра жэле як складнік трайфла датуюцца 1747 годам[4].

Акрамя Англіі, трайфл распаўсюджаны ў Шатландыі і ЗША; існуе некалькі рэгіянальных разнавіднасцяў дадзенага дэсерту.

Зноскі

  1. Alan Davidson, Tom Jaine (2006). The Oxford companion to food. Oxford University Press, 2006
  2. Trifle History(нявызн.) (недаступная спасылка). What’s The Recipe Today. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 10 жніўня 2010.
  3. Three British Desserts: Syllabub, Fool and Trifle(нявызн.). Article by Diana Serbe. Праверана 19 ліпеня 2010.
  4. Hannah Glasse. The Art of Cookery. Internet Archive. p. 285. https://archive.org/stream/artcookerymadep02glasgoog#page/n326/mode/2up/search/trifle. Retrieved on 2014-02-25.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Англійская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэсерты