wd wp Пошук:

Торсхаўнскі сабор

Торсхаўнскі сабор

Торсхаўнскі сабор (фар.: Havnar Kirkja) — кафедральны сабор у Торсхаўне (Фарэрскія астравы).

Гісторыя

Будынак сабора быў пабудаваны ў 1788 годзе на паўвостраве Тынганес ў старой частцы горада, замяніўшы старую драўляную царкву 1609 года, і сёння з’яўляецца адной з славутасцяў фарэрскай сталіцы. У 1935 і 1968 гг хор царквы падоўжаны, а ў 1968 годзе да будынка былі прыбудаваны некалькі памяшканняў.

Храм, як і большасць на архіпелагу, адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы. Саборам ён стаў з 1990 года, калі быў абвешчаны рэзідэнцыяй епіскапа Фарэр.

Апісанне

У будынку, радыкальна перабудаваным у 1798 годзе захаваліся царкоўная кафедра 1788 года, купель для хрышчэння 1601 года і срэбнае распяцце 1713 года. Першапачаткова вакол будынка былі могілкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 100 гадоў.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1788 год у Еўропе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Даніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1788 годзе
Катэгорыя·Саборы Даніі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Фарэрскіх астравоў
Катэгорыя·Торсхаўн