wd wp Пошук:

Торстэйн Паўльсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Торстэйн. Загаловак гэтага артыкула — ісландскае асабістае імя. У ісландцаў, за рэдкімі выключэннямі, няма прозвішчаў; частка імя, якая сканчаецца на «-сан» або «-доўцір», з’яўляецца не прозвішчам, а іменем па бацьку. Па імені па бацьку звяртацца да ісландцаў не прынята; чалавека, апісанага ў гэтым артыкуле, правільна зваць Торстэйн. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

То́рстэйн Па́ўльсан, ісл.: Þorsteinn Pálsson (29 кастрычніка 1947) — прэм’ер-міністр Ісландыі з 8 ліпеня 1987 да 28 верасня 1988.

Біяграфія

Скончыў Камерцыйны каледж і Ісландскі ўніверсітэт, у 1974 абараніў дысертацыю, атрымаў ступень бакалаўра. Яшчэ ў гады вучобы пачаў займацца журналістыкай. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у штодзённай газеце «Morgunblaðið», а пазней узначаліў рэдакцыю газеты «Vísir».

У 19791987 узначальваў саюз прадпрымальнікаў Ісландыі. У 19831999 быў дэпутатам Альтынга, у 19831991 быў старшынёй Партыі незалежнасці, пасля чаго прайграў Давіду Одсану. У 19851987 займаў пасада міністра фінансаў, у 19911999 — міністр рыбалоўства, юстыцыі і рэлігіі. Затым быў паслом Ісландыі ў Вялікабрытаніі і Даніі. У 20062009 — рэдактар газеты «Fréttablaðið».

Захапляецца рыбалкай, заўзяты аматар тэатра, шмат чытае, захапляецца музыкай. Жанаты, трое дзяцей, жонка — юрыст па прафесіі.

Зноскі

  1. Thorsteinn Palsson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.althingi.is/altext/cv/is/?nfaerslunr=606
Папярэднік:
Гейр Халгрымсан
Старшыня Партыі незалежнасці
1983–1991
Пераемнік:
Давід Одсан
Папярэднік:
Стэйнгрымур Хермансан
Прэм'ер-міністр Ісландыі
1987–1988
Пераемнік:
Стэйнгрымур Хермансан
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Судурландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ісландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя