wd wp Пошук:

Торвальд Стромберг

Ленарт Торвальд Стромберг (фінск.: Lennart Thorvald Strömberg; 17 сакавіка 1931, Кірканумі — 9 снежня 2010, Экенес) — фінскі вясляр (канаіст), алімпійскі чэмпіён і двухразовы чэмпіён свету.

Вырас у рыбацкай сям’і. У 17 гадоў, стаўшы найлепшым байдарачнікам, з-за ўзросту не быў дапушчаны фінскімі трэнерамі да буйных спаборніцтваў, аднак у 1950 годзе, калі яму было 19, прыняў удзел у чэмпіянаце свету ў Капенгагене, адразу заваяваўшы золата на дыстанцыі 10000 м у каноэ-адзіночцы. Гэтае дасягненне ён паўтарыў праз восем гадоў на чэмпіянаце свету ў Празе.

На летніх Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі стаў чэмпіёнам у веславанні на каноэ-адзіночцы на 10000 м і сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 1000 м. На наступных Гульнях у Мельбурне (1956) не змог паказаць высокіх вынікаў з-за праблем са здароўем.

На працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй аматарскага клуба канаістаў у сваім родным горадзе, дзе ён меў уласны бізнес у сферы дызельных рухавікоў.

У 2000 годзе ён быў удастоены спецыяльнай спартыўнай узнагароды Міністэрства адукацыі Фінляндыі.

Зноскі

  1. http://www.hs.fi/urheilu/artikkeli/Olympiavoittaja+Thorvald+Str%C3%B6mberg+on+kuollut/1135262286699
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
Катэгорыя·Памерлі ў Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усіма
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ