wd wp Пошук:

Томас Тарквемада

Томас Тарквемада (ісп.: Tommáso de Torquemada; 1420 — 16 верасня 1498) — заснавальнік іспанскай інквізіцыі, першы вялікі інквізітар Іспаніі.

Біяграфія

Томас паходзіў з іспанскай сям’і і прыходзіўся пляменнікам кардыналу Хуану дэ Тарквемадзе.[2] Бацька Томаса Тарквемада — Ян быў слугою Дамініканскага ордэна, прымаў удзел у Канстанцкім саборы.

Атрымаўшы багаслоўскую адукацыю і адрозніваючыся аскетычным схільнасцямі, Тарквемада паступіў у дамініканскі ордэн, ў 1459 годзе стаў прыёрам аднаго з найважнейшых манастыроў ў Сеговіі, а потым — духоўнікам Кастыльскай інфанты Ізабелы. Ён спрыяў яе ўзвядзенню на трон і заключэнню шлюбу з Фердынандам Арагонскім, на якога таксама аказваў вялікі ўплыў. Дзякуючы суроваму і непахіснаму характару, рэлігійнаму запалу і багаслоўскай начытанасці, яго ўплыву падпарадкоўваўся і Папа.

Галоўнай задачай Тарквемады было рэлігійнае і палітычнае аб’яднанне Іспаніі. Для дасягнення гэтай мэты ён рэарганізаваў і пашырыў дзейнасць інквізіцыі. У 1483 г. Тарквемада быў прызначаны «вялікім інквізітарам» Кастыліі, а затым і Арагона.

Адзнакi дзейнасці

Выгнанне яўрэяў (1492) і маўраў (1502, адбылося ўжо пасля яго смерці) з Іспаніі, канфіскацыя маёмасці асуджаных інквізіцыяй, спаленне ерэтыкоў на вогнішчах — такія былі вынікі дзейнасці Тарквемады-інквізітара. На яго сумленні сотні спаленых. Агульная колькасць аўта-да-фе падчас Тарквемады ацэньваецца ў 2,200, палова з гэтага ліку — саламяныя пудзілы асоб, якія памерлі да арышту або былі ў недасягальныя для інквізіцыі.

Дзякуючы ж дзейнасці Тарквемады як палітыка стала магчымым аб’яднанне каралеўстваў Кастылія і Арагон ў адзінае каралеўства Іспанія. Пасля Іспанія стала адной з самых магутных дзяржаў Еўропы, паклала пачатак каланізацыі Новага Свету і з’явілася «культурнай матрыцай» усёй Лацінскай Амерыкі. Па гэты дзень у лацінаамерыканскіх краінах ёсць ідыёма, якую можна перавесці як «маці-бацькаўшчына». Гэтым словам пазначаюць Іспанію.

Зноскі

  1. Торквемада, Томас krugosvet.ru
  2. Meditations, or the Contemplations of the Most Devout. World Digital Library (11 кастрычніка 1479). Праверана 3 верасня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Авіле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вальядалідзе
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кастыліі і Леоне
Катэгорыя·Выпускнікі Саламанкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Інквізіцыя
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1420 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1498 годзе