wd wp Пошук:

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскагаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са стасусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая да 2014 года знаходзілася ў Сімферопалі, а з 2015 года - у Кіеве.

Агульная характарыстыка

Таўрычаскі нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага з’яўляецца пераемнікам першай вышэйшай навучальнай установы ў Крыме - Таўрычнага ўніверсітэта, створанага ў 1918 годзе. У лютым 1921 года ўстанова была перайменавана ў Крымскі ўніверсітэт імя М. В. Фрунзэ.

У 1925 годзе на базе ўніверсітэта быў створаны Крымскі дзяржаўны педагагічны інстытут, які ў лютым 1972 года быў рэарганізаваны ў Сімферопальскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Фрунзэ. Адным з першых рэктараў універсітэта быў вучоны-натураліст, заснавальнік геахіміі і біягеахіміі, акадэмік Уладзімір Вярнадскі.

Са жніўня 1999 года Указам Прэзідэнта Украіны ўніверсітэту быў прысвоены статус нацыянальнага і вернута першапачатковая назва. У цяперашні час нацыянальны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага працягвае лепшыя традыцыі Таўрычаска-Крымска-Сімферопальскага ўніверсітэта.

З анэксіяй Крыма Расіяй ў 2014 годзе ўніверсітэт быў ліквідаваны новай уладай, якая на яго матэрыяльнай базе ўтварыла так званы Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага. Разам з тым 12 лістапада 2014 года Міністэрства адукацыі і навукі Украіны разарвала кантракт і звольніла з пасады рэктара Мікалая Багрова. Загадамі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 31 снежня 2015 года праца ўніверсітэта была адноўлена ў Кіеве, былі унесены адпаведныя змены ў яго ўстаноўчыя дакументы. У пачатку 2016-2017 навучальнага года ва ўніверсітэт былі залічаны 237 студэнтаў-першакурснікаў.

Міністэрства адукацыі і навукі Украіны надала ўніверсітэту выключнае права ажыццяўляць прыём па спрошчанай працэдуры студэнтаў з акупаваных тэрыторый на працягу ўсяго навучальнага года.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зніклі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1918 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе