wd wp Пошук:

Таётомі Хідэёры

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Таётомі Хідэёры

Таёто́мі Хідэё́ры (яп. 豊臣秀頼, 29 жніўня 1593 — 4 чэрвеня 1615) — самурайскі палкаводзец сярэднявечнай Японіі перыяду Сэнгоку. Сын Таётомі Хідэёсі ад наложніцы Ёда, пляменніцы Оды Набунагі.

Біяграфія

Традыцыйна гістарыяграфія называе Хідэёры сынам Таётомі Хідэёсі. Аднак многія сучасныя гісторыкі ставіць бацькоўства апошняга пад сумненне. Хідэёсі меў некалькі дзясяткаў наложніц, аднак ніводная з іх не зацяжарыла на працягу 30 гадоў яго кар’еры. Толькі адна з іх, спадарыня Ёда, нарадзіла двух сыноў, калі яму ўжо за 50 гадоў.

У 1598 годзе Таётомі Хідэёсі памёр. Яго пераемнікам стаў 5-гадовы Хідэёры. Замест малалетняга ўладальніка краінай кіраваў савет пяці старэйшын, які ўзначальваў Такугава Іэясу, і савет пяці кіраўнікоў, у якой старшынстваваў Ісіда Міцунары. Пасля бітвы пры Секігахары ў 1600 годзе, уся рэальная ўлада ў Японіі была сканцэнтравана ў руках Такугавы, які 3 праз гады атрымаў тытул сёгуна. Нягледзячы на шлюб сваёй праўнучка Сен-хімэ з Хідэёры, Іэясу працягваў разглядаць род Таётомі як небяспеку для свайго рэжыму.

У 1614 сёгун пачаў супраць Хідэёры вайну. Цягам Осакскіх кампаній 1614 і 1615 гадоў род Таётомі быў знішчаны. Галоўная цытадэль Хідэёры — Осакскі замак — згарэў разам з целам свайго гаспадара. Наступіла эпоха роду Такугава, які кіраваў Японіяй больш за 250 гадоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Toyotomi Hideyori // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1615 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Военачальнікі Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Таётомі
Катэгорыя·Памерлі ў Осацы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осацы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1593 годзе