wd wp Пошук:

Таёо Іто

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іто.

Таёо Іто (яп.: 伊東 豊雄 / Itō Toyoo; нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.

Творчасць

Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.

Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Сэндаі, ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Сэндаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.

Прызнанне

Выставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.

Зноскі

  1. Toyo Ito // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Toyo Ito // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеуле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных