wd wp Пошук:

Таццяна Сяргееўна Марозкіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозкіна. Таццяна Сяргееўна Марозкіна (1940—2015) — беларуская вучоная-біяхімік, спецыяліст у галiне эксперыментальнай анкалогii. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1998)[2]. Адзіная жанчына ў РБ — член прэзідыума ВАК[3].

Біяграфія

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1963), дзе і выкладала; прафесар кафедры біялагічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: анкалогія; радыебіялогія; выбіральная хіміярадыеахова нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак; праблемы харчавання і інш[2].

Узнагароды

За цыкл прац «Распрацоўка і вынікі ўкаранення ў клінічную практыку новых высокаэфектыўных спосабаў дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі анкахворых» прафесар Т. С. Марозкіна ў складзе творчага калектыву НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі МЗ РБ у 1997 годзе была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі РБ.

Грамадская дзейнасць

Невымерны ўклад Т. Марозкінай у справу абароны жывёл. Яна была ўдзельніцай першага ў Беларусі міжнароднага кангрэса па абароне жывёл, нястомным прапагандыстам этыкі ў адносінах да жывёл у СМІ. БДМУ была першай медыцынскай ВНУ ў былым Савецкім Саюзе, дзе адмовіліся ад вопытаў над такімі высокаарганізаванымі жывёламі, як сабакі. Т. С. Марозкіна была першапраходцам у гэтай этычнай праблеме. Таццяна Сяргееўна член Каралеўскага таварыства абароны жывёл (Вялікабрытанія)[3].

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2652607&strq=l_siz=20
  2. 1 2 3 Марозкіна, Таццяна Сяргееўна (доктар біялагічных навук; кандыдат медыцынскіх навук ; 1940—2015)
  3. 1 2 Морозкина Татьяна Сергеевна (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»