wd wp Пошук:

Таццяна Севасцьянаўна Страмцова

Таццяна Севасцьянаўна Страмцова (7 лістапада 1911, Бухара — ?) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1954).

Біяграфія

Скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут у 1936 годзе. Працавала ў Дзяржплане Узбекскай ССР, старшым архітэктарам, начальнікам аддзела ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СНК БССР, навуковым супрацоўнікам, начальнікам канструктарскага бюро ў БелНДІбудматэрыялаў, з 1955 па 1971 год — старшым навуковым супрацоўнікам, загадчык сектара ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывала ў г. Мінск.

Творчасць

Удзельнічала ў праектаванні жылога пасёлка Мінскага аэрапорта (1951), распрацоўцы альбома тыпавых праектаў сельскіх клубаў для БССР (1948). Аўтар кнігі «Праектаванне жылых і грамадскіх будынкаў у Беларусі» (Мінск, 1965), артыкулаў па гісторыі жыллёвага будаўніцтва ў БССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бухары