У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ананька.
Таццяна Васільеўна Ананька (нар. 26 чэрвеня 1984, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
У 2001 годзе па стане здароўя завяршыла кар’еру. Пасля сыходу з вялікага спорту год дапамагала трэніраваць дзяцей. Потым стала працаваць у танцавальных шоу ў Сінгапуры. Пасля вяртання на радзіму стварыла танцавальны калектыў «Загадка»[1].