Та́табанья (венг.: Tatabánya) — горад на паўночным захадзе Венгрыі. Насельніцтва 67 043[1] чалавек (2014).
Горад размешчаны ў даліне паміж горнымі хрыбтамі Герэчэ і Вертэшэ у 55 кіламетрах на паўночны захад ад Будапешта. Праз горад праходзяць чыгунка і аўтамагістралі (M1, E-60, E-75) Будапешт - Вена. Час у шляху на цягніку ад Будапешта - каля гадзіны.