Павет Тарту, таксама Тартумаа (эст.: Tartu maakond) — адзін з 15 паветаў Эстонскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Тарту (насельніцтва 100 000). Плошча 2993 км ², насельніцтва 148847 (2006). Складаецца з 22 мясцовых самакіраванняў (3 горада, 19 воласцяў).
Праз Тартускі павет працякае рака Эмайыгі, якая злучае Чудскае возера і возера Выртс’ярв і дзеліць павет на дзве часткі. Для прыроды Тартумаа характэрныя балоцістыя нізіны і ўзгоркавыя раўніны, якія перасякаюцца далінамі. Запаведнікі (забалочаныя землі і некранутыя лясы) займаюць больш за 10 % частцкі тэрыторыі павета.
Тыповая прадукцыя Тартускага павета — харчовыя прадукты, мэбля, адзенне, вырабы з пластмасы і будаўнічыя матэрыялы.
Для павета, як і ў цэлым для Эстоніі, характэрнае натуральнае змяншэнне насельніцтва. На 01.01.2006 у ім пражывалі 148.112 чалавек. У павеце пераважае эстонскае насельніцтва. Эстонцы у павеце ў цэлым складаюць 82,7 % насельніцтва (у тым ліку ў г. Тарту 79,0 %), рускія 13,8 %, украінцы 1,0 %, фіны 1,0 %, і іншыя 4,2 % (беларусы, немцы, татары, армяне і інш.) Гэта трэці па насельніцтве рэгіён Эстоніі пасля Іда-Вирумаа і сталічнага павета.