wd wp Пошук:

Тарантулы

Тарантулы (Lycosa) — род буйных ядавітых аранеаморфных павукоў з сямейства павукоў-ваўкоў (Lycosidae). Даўжыня цела буйных прадстаўнікоў дасягае 3,5 см.

Словам «тарантул» па памылцы часта пазначаюць многіх буйных павукоў, у прыватнасці птушкаедаў, што ўносіць пэўную блытаніну.

Тарантулы жывуць у засушлівых раёнах: стэпах, пустынях. Днём яны хаваюцца ў вертыкальных норках, глыбіня якіх даходзіць да 60 см. Уначы павукі выбіраюцца на паверхню і актыўна перамяшчаюцца па зямлі, палюючы на насякомых. Тарантулы ня плятуць лоўчых сетак і выкарыстоўваюць павуцінне толькі ў якасці пакрыцця сцен норкі і пры будаўніцтве яйкавага кокана.

Як і ў іншых павукоў, у канечнасцях тарантулаў прысутнічаюць толькі цягліцы-згібальнікі: разгінанне адбываецца пад ціскам гемалімфы. У сувязі з гэтым паранены павук робіцца млявым.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Павукі-ваўкі