wd wp Пошук:

Танкапрады

Танкапрады (Hepialidae) — сямейства насякомых падатраду раўнакрылых матылёў. Каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найбольш шматлікія ў тропіках. Жывуць на лугах, палях, у лясах, хмызняках. На Беларусі 9 відаў. Найчасцей трапляюцца: танкапрад хмелевы (Hepialus humuli) і танкапрад верасовы (Phymatopus hecta).

Апісанне

Размах крылаў да 24 см. Характэрна аднолькавае жылкаванне пярэдніх і задніх крылаў. Вусікі кароткія. Вусені маюць 5 пар брушных ножак; жывуць у глебе, некаторыя віды — у сцёблах травяністых раслін, у ствалах і каранях дрэў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Танкапрады
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта