wd wp Пошук:

Танкадзюбая чайка

Танкадзюбая чайка (Larus genei, Chroicocephalus genei) — птушка сямейства чайкавых.

Апісанне

Танкадзюбая чайка даўжынёй ад 39 да 47 см, размах крылаў 97 см. У адрозненне ад азёрнай чайкі, на якую яна вельмі падобная, яе галава не цёмная, а белая. Шыя, ніжняя частка цела і хвост летам маюць трохі ружовае адценне, крылы і спіна шэрыя. Першарадныя махавыя пёры чорныя на канцах, хвост мае чорна-белыя палосы. Тонкая дзюба і лапы чырвоныя.

У маладых птушак верхні бок шэры, ніжні бок белы, шэрыя плямы на галаве і патыліцы. Дзюба жоўта-аранжавая, ногі жоўтыя. Вяршыня белага хваста чорная.

Харчаванне

Танкадзюбая чайка сілкуецца пераважна маленькімі рыбамі, а таксама насякомымі і рознымі ракападобнымі.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чайкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1839 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай