wd wp Пошук:

Тамара Фунічэла

Тамара Фунічэла (італ.: Tamara Funiciello, нар. 20 сакавіка 1990, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі. Дэпутат Нацыянальнага Савета(польск.) бел. Федэральнага Сходу Швейцарыі з 2019 года.

Ранняе жыццё і адукацыя

Нарадзілася ў 1990 годзе ў сям’і рабочых[2]. Швейцарка-маці працавала ў рознічным гандлі, а італьянскага паходжання бацька — на фабрыцы[3][2]. Месцам нараджэння быў горад Берн, але дзяцінства было праведзена на востраве Сардзінія ў Італіі. Там Фунічэла вучылася ў пачатковай школе камуны Боза[2]. У 2000 годзе сям’я вярнулася ў Берн і Фунічэла адправілі ў сярэднюю школу камуны Найянэг(англ.) бел. кантона Берн[2]. Скончыўшы сярэднюю школу, яна пачала вывучаць міжнародныя адносіны ва Універсітэце Жэневы, пазней перавялася ў Бернскі ўніверсітэт, дзе вывучала гісторыю і сацыяльныя навукі. Працавала ў некалькі розных галінах[2]. У 2013 годзе стала сакратаром прафсаюза «Unia(ням.) бел.»[4]. Яна вырашыла заняцца абаронай правоў працаўнікоў пасля таго, як у 2011 годзе яе бацьку звольнілі з фабрыкі[5].

Палітычная кар’ера

Пачала палітычную кар’еру ў якасці члена савета дырэктараў «Маладых сацыялістаў Швейцарыі(ням.) бел.», моладзевай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, па гораду Берн. Пазней стала прэзідэнтам «Маладых сацыялістаў Швейцарыі(ням.) бел.» ў кантоне Берн, членам праўлення бернскага аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі(ням.) бел.. У 2016 годзе ўзначаліла «Маладых сацыялістаў Швейцарыі(ням.) бел.» на канфедератыўным узроўні[6]. На муніцыпальных выбарах 25 сакавіка 2018 года была абраная прадстаўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Вялікім савеце кантона Берн(ням.) бел.[7]. У жніўні 2019 года сышла з пасады старшыні «Маладых сацыялістаў Швейцарыі(ням.) бел.»[8][6].

На парламенцкіх выбарах 20 кастрычніка 2019 года была абраная дэпутатам Нацыянальнага Савета(польск.) бел. Федэральнага Сходу Швейцарыі; у парламенце стала членам юрыдычнай камісіі[9]. 29 лютага 2020 года была абраная супрэзідэнтам жаночага аддзялення Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі[10].

Палітычныя пазіцыі

Ідэнтыфікуе сябе марксісткай і натхняецца дэвізам Розы Люксембург: «Самае рэвалюцыйнае, што можна зрабіць, гэта заўсёды гучна абвяшчаць тое, што адбываецца»[11]. Лічыць за лепшае адстойваць палітыку Сацыял-дэмакратычнай партыі, а не ісці на кампрамісы[12]. У 2019 годзе, калі была абраная дэпутатам Нацыянальнага Савета(польск.) бел., ідэнтыфікавала сябе ў першую чаргу як прафсаюзную актывістку і толькі ў другараднай ролі палітычнай дзяячкай[5]. З’яўляецца актывісткай за правы жанчын, была вядучай фігурай падчас агульнанацыянальнай жаночай забастоўкі 2019 года(англ.) бел., другой за ўсю гісторыю Швейцарыі[13].

Акрамя таго, з’яўляецца членам савета дырэктараў швейцарскага аддзялення еўрапейскай недзяржаўнай арганізацыі за сацыяльную справядлівасць «Solidar(італ.) бел.»[14]. 15 студзеня 2021 года ўзяла шэфства над Міколам Дзядком, беларускім грамадска-палітычным дзеячам і палітычным зняволеным[15].

Асабістае жыццё

У чэрвені 2019 года ўпершыню публічна пракаментавала сваю сексуальную арыентацыю, назваўшы сябе бісэксуальнай[16]. У якасці месца паходжання(ням.) бел. ў Фунічэла пазначана камуна Гурбру(польск.) бел.[9]. Яшчэ Фунічэла гуляла ў хакей на траве за жаночую каманду клуба «Янг Бойз» і моладзевую зборную Швейцарыі(польск.) бел., з якой выйграла золата Моладзевага (да 21 года) Чэмпіянату Еўропы па хакею на траве сярод жанчын у дывізіёне C[3].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 25 кастрычніка 2019.
  2. 1 2 3 4 5 Lebenslauf(ням.) . Genderi. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  3. 1 2 Serafini, Sarah; Stern, William Zielscheibe der Wut — Tamara Funiciello auf dem Roadtrip ins Hassland(ням.) . Watson(фр.) бел. (28 сакавіка 2019). Праверана 28 сакавіка 2019.
  4. Tamara Funiciello(ням.) . Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  5. 1 2 Romy, Katy Tamara Funiciello, Provokation im Dienst der Gleichstellung(ням.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (14 студзеня 2020). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  6. 1 2 Krebs, Jürg Die neue Juso-Präsidentin heisst Ronja Jansen(ням.) . St. Galler Tagblatt(ням.) бел. (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2019. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  7. Tamara Funiciello in den Grossen Rat gewählt(ням.) . jusobern.ch (26 сакавіка 2018). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  8. Ex-Juso-Chefin Funiciello wird neue Co-Präsidentin der SP-Frauen(ням.) . Keystone-SDA(ням.) бел.. Telebasel(ням.) бел. (29 лютага 2020). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  9. 1 2 Funiciello Tamara(нявызн.). Федэральны Сход Швейцарыі. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  10. La Mantia, Gina Tamara Funiciello neue Co-Präsidentin der SP Frauen* Schweiz(ням.) . SP Frauen* Schweiz (29 лютага 2020). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  11. Wanner, Christine Streitbare Juso-Präsidentin — Tamara Funiciello — radikal, aber diskussionsbereit(ням.) . Schweizer Radio und Fernsehen(ням.) бел. (11 сакавіка 2017). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  12. Cassidy, Alan; Loser, Philipp «Utopien sind immer gefährlich»(ням.) . Tages-Anzeiger(польск.) бел. (2016). Праверана 28 сакавіка 2021.
  13. Marti, Leonie Nach dem Frauenstreik — «Wir kämpfen weiter, solange es nicht besser wird»(ням.) . Schweizer Radio und Fernsehen(ням.) бел. (27 снежня 2019). Праверана 28 кастрычніка 2021.
  14. Vorstand(ням.) . Solidar Suisse. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  15. Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau(англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (15 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  16. Murer, Evelyne Tamara Funiciello liebt eine Frau(ням.) . Schweizer Illustrierte(ням.) бел. (22 чэрвеня 2019). Праверана 28 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі
Катэгорыя·Постаці Берна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берне
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага савета Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка