wd wp Пошук:

Тамара Мікалаеўна Трыпуціна

Трыпуціна Тамара Мікалаеўна (нар. 1 чэрвеня 1947) — беларуская мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзілася ў в. Гай (Круглянскі раён).

Скончыла 7 класаў Круглянскай СШ у 1961 г. У 1965 г. закончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1972 г. — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага.

Да 1967 г. працавала ў аддзеле тэхнічнага кантролю на Мінскім вытворчым абутковым аб’яднанні «Прамень». З 1975 г. на кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта: асістэнт, старшы выкладчык. Кандыдат філалагічных навук з 1977 г. З 1984 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Выкладала курс сучаснай беларускай мовы, спецкурс «Мова мастацкага слова», стылістыку беларускай мовы. [1]

Працы

З’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых прац:

«Моўныя адзінкі і кантэкст»,

«Аналіз слова і фразаўжывання ў мастацкім тэксце»,

«Мова мастацкага твора: вучэбна-метадычны дапаможнік»,

«Аналіз слова і фразеаўжывання ў мастацкім тэксце» (з нарыса пра мову Янкі Брыля),

аўтарэферата «Анализ языка произведений Я.Брыля и русского их перевода» і інш.

Зноскі

  1. https://lib-krugloe.mogilev.by/belnames/Triputina.html
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных