wd wp Пошук:

Тамара Леанідаўна Матыль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матыль. Тамара Леанідаўна Матыль (нар. 9 красавіка 1962, Мінск) — беларускі архітэктар, спецыяліст у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Біяграфія

Скончыла БПІ (1984) па спецыяльнасці архітэктура, Мыцішчанскі лесатэхнічны інстытут[ru] (1992) у Маскве па спецыяльнасці ландшафтная архітэктура і садова-паркавае будаўніцтва, Міжнародную летнюю школу паслядыпломнай адукацыі (1996, Беларусь-Польшча) па спецыяльнасці тэарэтычныя і практычныя пытанні аховы культурнага ландшафту і гістарычных садоў і паркаў, аспірантуру Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1999, н/з).

У 1984—1990 гадах працавала архітэктарам у Інстытуце «Белсельбудпраект», у 1990—1995 — галоўным архітэктарам у гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе», у 1995—1998 — загадчыцай сектара драўлянай забудовы гарадоў Беларусі ў Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1997 года выкладала ў Інстытуце культуры Беларусі, у «Школе музеалогіі», курс музейнай архітэктуры.

У 2003—2011 гадах галоўны архітэктар праектаў у архітэктурна-будаўнічай кампаніі ААТ «Ленайт». У 2011—2015 гадах працавала ў Інстытуце культуры Беларусі экспертам аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, выкладала на курсах павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў у вобласці аховы спадчыны курс «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

З 2014 года сааўтар і менеджар культурна-адукацыйнага праекта «МІНІМІНСК» («MINIMINSK») [1][2].

Са студзеня 2016 года — каардынатар праекта «Маніторынг гісторыка-культурных каштоўнасцей ў выбраных мясцовасцях Беларусі» па стварэнні платформы для базы дадзеных па нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі, эксперт у галіне аховы культурнай спадчыны ў грамадскім фондзе «European URBAN Institute», старшыня Савету грамадскага фонда «European Urban Institute» (Польшча, Варшава), член Савету грамадскага фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск).

Навуковая дзейнасць

Удзельніца навукова-практычных канферэнцый (Беларусь**,** Літва, Польшча) у 1995—1997, 2011—2017, 2019 гадах і навукова-даследніцкіх экспедыцый (Беларусь, Літва, Польшча) у 1990—1997, 2011—2019 гадах.

Аўтарка-складальніца буклета «Исторические города Беларуси» (выданне падрыхтава пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, 2013), буклета «Індустрыяльная архітэктура Беларусі» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі у 2015 годзе да Европейскіх дзён спадчыны ў Беларусі, выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2015[3]).

Рэдактарка і аўтарка (у складзе творчага калектыву) навуковага зборніка «Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы» Сінагогі Беларусі. Сшытак першы. 1/2016 (Выданне падрыхтавана  фондам EUI (European Urban Institute (Варшава, Польшча))  2016 г.)  [4]

Аўтарка-складальніца буклета «The main avenue of Minsk» (выданне падрыхтавана пры падтрымцы фонда IHM-Institute of Heritage Management (Cottbus, Germany) і фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» (Мінск, Беларусь) у 2018 годзе).

Удзельніца (у складзе творчага калектыву) распрацоўкі праекта «Гардарыкі. Гарады Беларусі» (Cities of Belarus),  мэтай якога было акумуляванне ведаў пра гарады Беларусі ў іх культурным, геаграфічным, аксіялагічным сэнсах, з мэтай раскрыцця магчымасці і турыстычна-рэсурснай базы для іх устоўлівага развіцця, прадстаўленне інфармацыі пра фарміраванне і трансфармацыі назваў гарадоў ў гістарычнай прагрэсіі. (Праект створаны пры падтрымцы ЮНЕСКА ў межах удзелу 2018—2019 гг.). Вынікам праекта стаў буклет «Гарады Беларусі», падрыхтаваны фондам «Культурная спадчына і сучаснасць» (Беларусь, Мінск) у 2019 годзе (выдавецтва РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», 2020).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. http://citydog.by/post/avtory-neobychnykh-suvenirov/
  2. https://www.facebook.com/mini.minsk/
  3. http://livingheritage.by/industr_spadchyna_2015.pdf
  4. https://www.academia.edu/33873975/%D0%91%D0%AE%D0%9B%D0%95%D0%A2%D0%AD%D0%9D%D0%AC_%D0%9C%D0%90%D0%9D%D0%86%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB%D0%9D%D0%93%D0%90_%D0%93%D0%86%D0%A1%D0%A2%D0%90%D0%A0%D0%AB%D0%A7%D0%9D%D0%90%D0%99_%D0%9F%D0%A0%D0%90%D0%A1%D0%A2%D0%9E%D0%A0%D0%AB_WEB_2016_1_344_pdf?email_work_card=thumbnail-desktop

Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы  Сінагогі Беларусі  Сшытак першы 1/2016 5. http://livingheritage.by/events/4611/?sphrase_id=62703 6. http://livingheritage.by/gallery/videagalereja/ 7. http://livingheritage.by/City_and_Towns_of_Minsk_region.pdf 8. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/iests-asiaroddzie-iests-emotsyia-iakaia-a-iakuiu-zamauliali 9. http://euimedia.com/menu/aktualii-1/ekspiertny-sieminar-suchasnyia-tekhnaloghii-i-instrumanty-manitoryngh 10. http://euimedia.com/menu/aktualii-1/ganzeiskaia-nabiarezhnaia-u-bierghienie 11. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/bielaruski-kosmas-iazepa-drazdovicha 12. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/ziamlia-vaukavyskaia-vitol-da-karpyzy 13. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/sinagogi-bielarusi 14. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/arkhitektura-sinaghogh-u-ghistarychnai-retraspiektsyi 15. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/razumnyi-urbanizm 16. http://euimedia.com/menu/teoryia-i-gistoryia/arkhitektar-langbard

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта лесу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі