wd wp Пошук:

Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук

Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук (эст.: Tallinna Tehnikakõrgkool) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Таліне, Эстонія, заснаваная ў 1992 годзе. Універсітэт забяспечвае вышэйшую адукацыю ў галіне машынабудавання.

Універсітэт мае 6 інстытутаў: Архітэктурны інстытут, Інстытут цыркулярнай эканомікі і тэхналогій, Інстытут эканомікі паслуг, Інстытут будаўніцтва, Інстытут лагістыкі і Тэхналагічны інстытут.[1]

Сам універсітэт невялікі па колькасці студэнтаў, у ім у суме навучаецца прыкладна 4000 студэнтаў. Акадэмічны склад ВНУ складае 199 выкладчыкаў[2].

Развіццё ўніверсітэта на працягу гісторыі[3]:

У верасні 2019 года былы каледж Ляэнэ-Вірумаа быў аб’яднаны з Талінскім ўніверсітэтам прыкладных навук і створаны Інстытут эканомікі паслуг. Цяпер універсітэт працуе ў двух месцах: у Таліне і ў Мыдрыку ў акрузе Ляэнэ-Вірумаа[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Institutes and Centres Архівавана 5 сакавіка 2021. Tallinna Tehnikakõrgkool
  2. https://www.unipage.net/ru/5445/tallinn_university_of_applied_sciences
  3. 1 2 https://www.tktk.ee/en/ttk/ttk-2/ttk-uas-history Архівавана 4 мая 2021.

 

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Эстоніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Адукацыя ў Таліне