Тальк — Mg3Si4O10(OH)2 — мінерал падкласа слаістых сілікатаў.
Крышталічнае рэчыва. Уяўляе сабой тлусты навобмацак рассыпісты парашок белага (зрэдку зялёнага) колеру. Якасць тальку вызначаецца яго белізной. Цвёрдасць — 1 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2776—2824 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах.
У прамысловых мэтах выкарыстаюць молаты тальк, мікратальк і г. д. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў вытворчасці гумы, паперы, лакаў і фарбаў, вогнетрывалай керамікі і інш. Таксама тальк выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
Тальк на Вікісховішчы |