wd wp Пошук:

Таемнае

Тае́мнае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў 30 км на поўдзень ад Брэста за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Таемнае знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,8 м, сярэдняя — 1,3. Даўжыня возера складае 0,47 км, найбольшая шырыня — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,3 км. Аб′ём вады ў Белым возеры складае 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору — 3,7 км².

Катлавіна возера плоская, берагі — нізкія, забалочаныя. Бераг на ўсходзе падвышаны, пясчаны. Дно возера сапрапелістае, каля берагоў — пясчанае, месцамі глеістае. У сувязі з меліярацыйнымі працамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 метра. Возера слаба зарастае.

Таемнае злучанае каналам з Заходнім Бугам.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Брэсцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Азёры Брэсцкага раёна