wd wp Пошук:

Таварыства літоўскіх і рускіх зямель

Таварыства літоўскіх і рускіх зямель — грамадска-палітычная арганізацыя ў 18311834 гг.

Гісторыя

Утворана 10 снежня 1831 г. у Парыжы. Напачатку ў яе ўваходзілі толькі ўраджэнцы Беларусі і Літвы на чале з Ц. Плятэрам, з сакавіка 1832 г. — і эмігранты з Украіны. Старшыня таварыства маркіз Ж. Лафает, намеснік з 2 снежня 1832 г. А. Міцкевіч, які 24 верасня 1832 г. выбраны начальнікам гістарычна-літаратурнай секцыі. Членамі таварыства былі І. Лялевель, I. Дамейка, С. Ворцэль, Ю. Б. Залескі, Я. Янушкевіч, А. Елавіцкі, М. Валовіч і інш. У лютым 1832 г. створаны Літоўскі вайсковы камітэт, які складаўся з камандзіраў атрадаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні 1830—1831 гг., займаўся наданнем вайсковых чыноў заслужаным паўстанцам-ліцвінам (ад гэтага залежала сума фінансавай падтрымкі французскага ўрада). Перастала існаваць у 1834 г. пасля смерці актыўных членаў таварыства М. Акелевіча, Ф. Бурбы і Ж. Лафаета.

Мэты і дзейнасць

Паводле статута мэтамі арганізацыі былі: падтрымка землякоў-эмігрантаў і ўмацаванне «непарыўных сувязей гістарычнай Літвы з Каронай Польскай» («Не хочам Літвы без Польшчы, як Польшчы без Літвы»). Таварыства збірала матэрыялы «да біяграфіі ўсіх палякаў, якія на працягу барацьбы за незалежнасць, ад Барскай канфедэрацыі да канца апошняй рэвалюцыі, прынялі пакуту за нацыянальную справу», а таксама матэрыялы па гісторыі і статыстыцы паўстання на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. 1 лістапада 1832 А. Міцкевіч у «Адозве да землякоў» звярнуўся з заклікам пісаць успаміны. Таварыства падтрымлівала народы Беларусі, Літвы і Украіны і лічыла за неабходнае іх еднасць у барацьбе з царызмам. Адным з галоўных мерапрыемстваў таварыства было святкаванне гадавіны з дня паўстання 1830—1831 гг.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Парыж
Катэгорыя·Паўстанне 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула