wd wp Пошук:

Табарскі Беатус

Табарскі Беатус альбо Беатус з Табары — ілюмінаваны рукапіс X стагоддзя, які змяшчае Каментарый на Апакаліпсіс(англ.) бел. Беата Ліебанскага, напісаны каля тысячнага года. Створаны ў Манастыры Святога Сальвадора Табарскага(англ.) бел. і цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Іспаніі(англ.) бел. ў Мадрыдзе пад каталожным нумарам L.1097B. Уцалелі толькі восем арыгінальных мініяцюр.

Гісторыя

Калафон на фоліа 167 рукапіса сцвярджае, што ён быў завершаны пісцом Эметэрыем 29 ліпеня 970 года ў скрыпторыі манастыра Святога Сальвадора у Табары(англ.) бел.. Яго перапісчыкам быў манах па мянушцы Моніус, і яго ілюмінацыя была зроблена Магіусам, які мог бы быць тым жа чалавекам, што ілюмінаваў Беатус Моргана, але памёр на паўдарозе, працуючы над Табарскім Беатусам. Гэты манускрыпт быў скапіяваны з невядомага рукапісу X стагоддзя з правінцыі Леон [1].

Калі рукапіс быў рэстаўраваны, паўстала гіпотэза, што сучасны манускрыпт з’яўляецца вынікам звязвання адной працы з двух фоліа з двума фоліа іншага рукапісу Беатуса, і гэты іншы рукапіс фарміруе фоліа 167 і 168 працы ў яе цяперашнім стане, якія былі выразаны, магчыма, каб больш шырокія фоліа ўпісаліся ў новы кодэкс(руск.) бел.. Гэтая гіпотэза не з’яўляецца агульнапрызнанай, і Джон Уільямс сцвярджае, што ўсе фоліа твору належаць да аднаго рукапісу[2] .

Адным з пазнейшых уладальнікаў рукапісу быў Рамон Альварэс дэ ла Бранья(галіс.) бел., бібліятэкар у Леоне, ад якога ён патрапіў у калекцыю Школы дыпламатыі ў Мадрыдзе, а потым і Нацыянальны архіў.

Апісанне

Тэкст напісаны ў двух слупках вестгоцкім мінускулам(укр.) бел.. Глосы(руск.) бел. на арабскай мове, напісаныя на палях, паказваючы, што у манастыры, дзе стварылі Беатус, жылі масарабскія манахі. Ён таксама змяшчае вялікія дэкаратыўныя загалоўныя літары[3]. Беатус з Табары належыць да той жа групы рукапісаў, што і Жыронскі Беатус(англ.) бел. і Беатус Моргана, і створаны ў тым жа скрыпторыі.

Зноскі

  1. Vicente Garcia De Wolf and John Williams, Tabara Beatus, facsimile edition Архівавана 14 ліпеня 2014., Testimonio, Madrid, 2003, 336+172 p.
  2. Catalogue entry
  3. Qantara Архівавана 24 верасня 2015 года.Wayback MachineАрхівавана 24 верасня 2015 года.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Масарабскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Рукапісы X стагоддзя
Катэгорыя·Беатусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты