С-400 «Трыумф» (індэкс ГРАУ — 40Р6, па кадыфікацыі МА ЗША і НАТА — SA-21 Growler, літаральна «Буркун»[1]) — расійскі зенітны ракетны комплекс (ЗРК), зенітная ракетная сістэма вялікай і сярэдняй далёкасці. С-400 прызначана для знішчэння ўсіх сучасных і перспектыўных сродкаў паветрана-касмічнага нападу (у тым ліку гіпергукавых[2]).
Прынята на ўзбраенне 28 красавіка 2007 года[3]. На 2021 год «у паветрана-касмічных сілах больш за 70% зенітных ракетных палкоў пераўзброеныя на сістэмы С-400. На чарзе пастаўка ў войскі комплексу С-500, выпрабаванні якога ўжо паспяхова завяршаюцца».[4]
«Трыумф» — найменне экспартнай версіі. Рынкавы кошт аднаго дывізіёна зенітнага ракетнага комплексу С-400 каля 500 млн дол., або больш за 52 млрд руб.