wd wp Пошук:

Сіры Дэркерт

Сіры Карын Дэркерт (швед. Siri Karin Derkert: 30 жніўня 1888, Стакгольм — 28 красавіка 1973, Лідынгё) — шведская мастачка, прадстаўніца мадэрнізму.

Біяграфія і творчасць

Нарадзілася ў 1888 годзе ў Стакгольме. Яе бацькамі быў Эдвард Дэркерт, прадпрымальнік, і яго жонка Вальбарг Дэркерт. У сям’і было шасцёра дзяцей. Сіры вучылася ў стакгольмскай школе Уітлака; затым з 1904 па 1910 год яна наведвала мастацкую школу Альтына. У 1911 годзе яна паступіла ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў, дзе яе сяброўкамі сталі Ганна Петрус, Нінан Сантэсан і Ліза Бергстранд.

У 1913 годзе Сіры Дэркерт жыла ў Парыжы, на Манпарнасе (дзе ў той час таксама жылі Сантэсан і Бергстранд) і наведвала Рускую Акадэмію і Акадэмію Гранд-Шам’ер. У 1914 годзе Деркерт, Сантэсан і Бергстранд здзейснілі сумеснае падарожжа ў Алжыр, якое зрабіла моцнае ўражанне на Дэркерт і аказала ўплыў на яе мастацтва. У тым жа годзе яна пазнаёмілася з фінска-шведскім мастаком Вале Расенбергам. Некаторы час яны разам жылі ў Парыжы, затым здзейснілі паездку ў Англію і, нарэшце, пасяліліся ў Італіі, дзе ў 1915 годзе нарадзіўся іх сын Карла. У гэты перыяд Сіры шмат працавала, ствараючы карціны ў шэрых, сініх і зялёных танах, пад відавочным уплывам кубізму. Асноўнымі яе жанрамі былі пейзаж і аўтапартрэт. Пазней гэтыя работы дэманстраваліся на выставах у Капенгагене і ў Стакгольме ў 1919 і ў 1921 годзе.

у 1920-я гадыжыла напераменку ў Стакгольме і Парыжы. Яна працягвала працаваць у галіне моды і вяла адпаведную рубрыку ў часопісе Idun, а таксама пісала мініяцюры. У 1923 годзе адбылася яе першая персанальная выстава. Мастачка шмат падарожнічала. З 1936 года яна жыла ў Парыжы разам з дачкой Ліў. У 1938 годзе Ліў памерла ад сухотаў, і пасля гэтага ўдару Сіры надоўга пакінула заняткі жывапісам.

У 1944 годзе адбылася персанальная выстаўка ў Стакгольме, у 1953 — у Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Siri Derkert
  2. 1 2 Siri Derkert // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bertil Lybeck Праверана 14 студзеня 2018.
  4. 1 2 18880830-1025 Lybeck, Karin Siri // Swedish death index Праверана 21 студзеня 2020.
  5. 1 2 Adolf Fredriks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserie, SE/SSA/0001/C I a/14 (1888), bildid: 00028282_00103, sida 101
  6. Karin Siri DerkertFinnGraven.se. Праверана 25 чэрвеня 2017.
  7. Siri Karin Derkert (Johansson) Праверана 21 студзеня 2020.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  9. Karin Siri, f. 1888 i Adolf Fredrik Stockholms stad, Studerande // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 13 лютага 2020.
  10. Birgittaskolan – Sveriges första “riktiga” modehus Праверана 12 лютага 2020.
  11. https://hb.diva-portal.org/smash/get/diva2:876776/FULLTEXT01 — С. 19. — ISBN 91-631-1523-9 Праверана 20 лютага 2020.
  12. Académie de la Grande Chaumière / пад рэд. M. Sjöberg, L. LarssonGöteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088 Праверана 12 лютага 2020.
  13. Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.
  14. 1 2 3 Siri Karin Derkert Праверана 27 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Лідынгэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта